Вышла в свет книжка Станислава Володько “Добры мужык”, адресованная детям дошкольного и младшего школьного возраста. Здесь напечатаны стихи, загадки, скороговорки, сказки и рассказы на белорусском языке.
Авторами иллюстрций книжки являются дети даугавпилсских школ, в том числе и Белорусской воскресной школы: Екатерина Кузмич (7 лет), Ксения Володько (7 лет), Александр Карабан (8 лет), Лолита Козловская (12 лет), София Близнакова (12 лет), Элиза Балюле (12 лет).
Книжка издана обществом Латвийско-Белорусского содружества при поддержке Даугавпилсской городской думы.
ДОБРЫ МУЖЫК
Ёсць людзі, што і мухі не заб’юць, а ўжо тым больш калі гэта, скажам, такое божае стварэнне як крот.
Аднаму селяніну вельмі дакучаў крот, градкі ў агародзе псаваў. Ну, думае, пападзешся ты мне! Ды як ні лаўчыўся яго злавіць, усё дарэмна: ні ў якія кра-талоўкі не трапляецца. Спрабаваў ветраком адпудзіць, дык, шэльма, надта ўжо смелы, ці на вуха слабы, – зусім не баіцца. Аднойчы вырашыў: з агароду дамоў не пайду, а злаўлю. Усю ноч сядзеў, носам торкаў, камароў адганяў, а пад раніцу бачыць: зямля на градцы заварушылася. Мужык залёг побач і чакае, вусы ад хвалявання пакусвае. Земляная горка пачала на вачах расці, а неўзабаве паказаўся і сам цёмных спраў майстар. Злаўчыўся мужык і хоп яго шапкай, як сачком. Узяў крата ў рукі, а забіць не можа. Вылаяўшы яго на чым свет стаіць, аднёс далей ад свайго агароду і кінуў у траву са словамі:
– Паспрабуй толькі пашкодзь мне яшчэ!..
Доўгі час было ўсё спакойна. Як аднойчы раніцай заглянуў у агарод і зноў уба-чыў земляныя кучкі, нарытыя кратом.
– Ах ты нягоднік! – ляпнуў мужык сабе па штанах, – ну пападзешся ты мне на гэты раз!
Аднак, паглядзеў: неяк дзіўна гэтыя кучкі не ўроскід, як раней, а радком ідуць. Падышоў ён да крайняй і вачам не верыць: залатая манета на пяску блішчыць. Глянуў далей: і на астатніх знайшоў па залатніку. Кінуў вокам за плот: і там кучка за кучкай па траве цягнуцца шнурам. Пералез праз агароджу, – тая ж карціна. Па-куль дайшоў да апошняга грудка, цэлую жменю залатых манет назбіраў. Ад хвалявання аж дух спёрла, а сэрца ўдзячнасцю перапоўнілася: вось дык адплаціў яму крот, божае стварэнне! І хоць у мужыка ў руках ужо было вялікае багацце, раптам яго асяніла думка: а што калі капнуць у тым месцы, дзе ляжыць апошняя кучка, – ці не паказаў яму крот шлях да скарбу.
Так і аказалася: гаршчок залатнікоў выкапаў. Нездарма гаварылі, што недзе тут даўней быў панскі двор. Закапаў пан золата на чорны дзень, а яно праз многа гадоў мужыку дасталося. І ўсё таму, што дужа быў добры : не мог забіць нават мухі...
У ДЗІЦЯЧЫМ САДЗЕ
– Мы на прагулку не хадзілі,
Мы сёння саджанцы садзілі
За радам рад.
Быў кожны рад:
“Няхай хутчэй расце наш сад!”
“Пакуль ён дрэў дзіцячы садзік” –
Як добра тут заўважыў Вадзік.
ДЗЯДЗЯ ЛЁНЯ
Зарос двор зялёнай
Чупрынай густой.
Прыйшоў дзядзя Лёня –
Цырульнік кустоў.
Пасля дзядзю Лёню
Хвалілі вось так:
– Зрабіў, бы ў салоне,
Прычоску кустам.
АЙБАЛІТ ЦАЦАК
Дзедка цацку палячыў –
Ножку зайчыку падшыў.
І гаворыць бабка:
– Дзед,
Ты – сапраўдны артапед!
ЗАГАДКІ З КАДКІ
Птушкі радасна пяюць,
Гнёзды ўтульныя віюць.
А яны рашылі:
Лепей
Мы сабе гняздзечка злепім.
(Ластаўкі)
Кулікі балота хваляць.
І балота хваляць так
Хто, скажыце:
- Ква-ква-тэры
Тут у нас
І а-ква-парк!
(Жабы)
- Каб добрай пагодзе
Прыйсці памагчы,
Як ноч надыходзіць,
Мы дружна - таўчы.
Не ў ступе ваду -
Пачынаем таўчы.
Не можа ніхто нам
У тым памагчы.
(Камары таўкуць мак)
Яны стаяць за радам рад,
Нібыта выйшлі на парад.
Мы веды чэрпаем тады,
Як аглядаем іх рады.
(Літары ці словы)
ВЯСНОВАЕ ЗНАЁМСТВА
У курачкі Хахлаткі вясной на свет з’явіліся маленькія пушыстыя цыпляняткі. Спачатку яны не адыходзіліся далёка ад мамы, а як трохі падраслі, сталі дазваляць сабе самастойныя невялікія вандроўкі. Адно цыпляня забегла на лужок, дзе раслі жоўтыя, быццам кроплі сонца, адуванчыкі. Цыпляня, заўважыўшы, што яны вельмі на яго падобныя, запытала ў аднаго з іх:
– Ты хто?
– Я адуванчык Адзя. А ты хто?
– А я цыпляня Цыпа. Давай разам з табой пабегаем.
– Адуванчыкі не могуць бегаць, – уздыхнуў Адзя, – затое хутка мы, стаўшы шарападобнымі, зможам лётаць!
– Я, відаць, ніколі не змагу лётаць, бо мама мая не лётае. Але мне добра й бегаць! – сказала Цыпа. – А дзе твая мама?
– Мая мама ву-унь у небе. Гэта яна мяне выседжвала.
– Дык гэта ж сонейка! – засмяялася Цыпа. – Тады чаму яно не квохча?
І тут пачулася сярдзітае ”Квох-квох-квох!” Гэта мама Хахлатка клікала сваё дзіцяня, якое згубілася недзе сярод жоўтых адуванчыкаў.
– Да пабачэння, Адзя! – усклікнула Цыпа і з усіх ног кінулася да мамы.
Станіслаў Валодзька